Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Навальніца

(86 слоў)

З раніцы ярка свяціла сонца Раптам у ясным небе з’явіліся белыя воблачкі.

Сонца схавалася. Недзе ўдалечыні пачуліся глухія раскаты грому. Птушкі недзе пахаваліся. Няма над возерам ластавак і чаек

Неба зусім пацямнела. У паветры павеяў струменьчык холаду. Дрэвы зашалясцелі Не чакана наляцеў шалёны парыў ветру. Сосны пахіснуліся і застагналі.

Пайшоў дождж. Спачатку невялікі, рэдкі асобнымі кроплямі. Потым усё часцей і часцей.

Раптам страшэнны ўдар скалануў зямлю. Цёмнае неба прарэзала агністая лінія маланкі. Гром грымеў безупынна. Дождж перайшоў у лівень. Шумелі патокі вады. Шумеў лес, шумела возера.