Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Вадзяная кропелька

(87 слоў)

Паводле М. Ільіна і Е. Сегал

Кропелька ўпала з неба на зямлю. Яна прасачылася ў глебу. Там яе падхапілі карані вялікай бярозы. Па ствале бярозы кропелька дабралася да лістоў і перанесла туды з каранёў солі. Гэтыя солі карані здабылі з глебы. Без іх ніводная расліна жыць не можа. Дабралася кропелька да зялёнага лісціка, зноў ператварылася ў пару і паднялася ў паветра. А там яна зноў апынулася ў воблаку.

Па дарозе яна паіла збажыну на калгасных палях і траву. Кропелька пабывала і ў рацэ. Аб кропельцы можна расказваць доўга. Ды хіба раскажаш аб усім!