Красавік
(86 слоў)
Паводле К. Каліны.
Ці ведаеце вы, чаму ў Красавіку так хораша і столькі красак?
Ды таму, што Красавік — мастак.
Быў час, калі Красавік першы раз прыйшоў на зямлю. Не спадабаліся яму пажоўклая пасля зімы трава, шэрае неба, чорная зямля. І вырашыў ён усё-усё перафарбаваць.
Узяў Красавік фарбы і пэндзаль і спачатку размаляваў палі. Дзе зялёнай, дзе жаўтаватай, дзе шэрай фарбай мазнуў. Лугі зрабіў ярка-зялёнага колеру. А па тых лугах давай пырскаць то блакітнай, то жоўтай, то белай, то ружовай фарбамі. І якіх толькі красачак не з’явілася на лузе!