Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Чорны бусел

(91 слова)

Чорнага бусла рэдка хто бачыў. Птушка гэта дзікая і вельмі асцярожная. Галава, шыя, крылы, спіна бліскучага чорнага колеру. Грудзі і жывот белыя. Дзюба чырвоная.

Чорны бусел трымаецца глухіх, дзікіх лясоў і балоцістых нізін. Гняздуецца на высокіх старых дрэвах у непраходным гушчары. Кожная пара чорных буслоў мае свой участак. У межы гэтага ўчастка яны не дапускаюць іншых буслоў. Гнёзды іх знаходзяцца на вялікай адлегласці, бо ўсе буслы вельмі пражэрлівыя. Чорны бусел маўклівы, рэдка клякоча.

Бусляняты пакідаюць гняздо ў першай палове ліпеня. Восенню чорныя буслы не збіраюцца ў вялікія чароды. Яны трымаюцца сем’ямі.