Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Дружбакі

(91 слова)

Міша і Коля сябравалі яшчэ з першага класа. Зараз яны вучацца ў чацвёртым класе. Ужо чатыры гады сядзяць за адной партай.

Аднойчы Міша захварэў. Ён два тыдні не хадзіў у школу. У гэтыя дні Коля адчуваў сябе адзінокім. Мішу было яшчэ цяжэй. Сумна ляжаць у ложку, піць горкія лякарствы. Хвароба была заразная, і нікога да Мішы не пускалі.

Затое колькі было радасці, калі Міша ачуняў! Колю не цярпелася хутчэй расказаць сябру ўсе навіны. Не забыў сказаць і пра дзве новыя пяцёркі па арыфметыцы і геаграфіі.

Коля абяцаў Мішу дапамагчы ў вучобе