Хвасты
(91 слова)
Некалі звяры і жывёлы не мелі хвастоў.
Адзін толькі звярыны цар быў з хвастом — леў.
Дрэнна жылося звярам без хвастоў. Зімою яшчэ сяк-так, а прыйдзе лета — ратунку няма ад мух ды мошак. Чым іх адганяць? Заядалі звярэй авадні ды сляпні. Хоць гвалт крычы, як нападуць.
Дачуўся пра такую бяду цар і выдаў загад, каб усе звяры ішлі да яго хвасты сабе падбіраць. І памчаліся царскія ва ўсе канцы звяроў склікаць.
Пачалі збірацца да цара звяры. А перад царскім палацам цэлая куча розных хвастоў. Кожны выбраў сабе хвост, які пажадаў.