Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Вывучайце прыроду

(92 словы)

На ўзлеску лёгка прасачыць, як вырастаюць маладыя дрэўцы. Знайдзіце ўсходы бярозы, сасны, яліны.

У сасонкі ў першы год тырчыць з зямлі адна сцяблінка з ігліцамі. На другі год з’яўляецца кальчак галінак. І кожны год на стволіку сасны і на яе галінках вырастае новы кальчак. Па колькасці кальчакоў пазнаюць, колькі гадоў сасонцы. Толькі да гэтага ліку трэба дадаць яшчэ адзін год. У першы год усходы сасны не ўтвараюць кальчакоў.

Маладыя ўсходы дрэў у ружовым зарасніку скрыпеню схаваны ад пякучых праменняў сонца і добра схаваны ад ветру. Многа розных раслін можна ўбачыць на ўзлеску.