Мы любім прыроду
(92 словы)
Мы любім густыя цёмныя лясы, вясёлыя сасновыя бары і кучаравыя дубровы, бязмежныя калгасныя нівы, цудоўныя сады, сакавітыя духмяныя лугі, задуменныя рэкі і шырокія сінія азёры.
Вабіць нас прырода ў розныя поры года. Трашчыць мароз. Стаяць у лесе, нібы зачараваныя, асілкі-дубы. Згінаюцца пад цяжарам снегу стройныя, тонкія красуні-бярозы. Маладыя пушыстыя елкі ды сосны ажыўляюць навакольную снежную бель. З вяршыні на вяршыню старых ялін пералятаюць белабокія сарокі.
А як добра ранняй вясной у сасновым лесе! На высокіх соснах пастукваюць пярэстыя дзятлы. З травы прабіваюцца маладыя зялёныя травінкі. З-пад сухіх лісцяў выглядае блакітнае вочка пралескі.