Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Мая рэспубліка

(96 слоў)

На поўначы рэспублікі, у краі чыстых блакітных азёр, смалістых бароў, з руін і попелу ўзняўся прыгожы і светлы Віцебск.

На беразе Заходняй Дзвіны стаіць старажытны Полацк. Непадалёку ад яго вырас прыгожы горад хімікаў Наваполацк.

На захадзе наша рэспубліка мяжуе з братняй Польшчай. Недалёка ад граніцы расце і прыгажэе горад Гродна. На поўдзень ад Гродна стаіць прыгожы і зялёны Брэст. Подзвіг герояў Брэсцкай крэпасці ведае ўвесь свет.

Каля Брэста пачынаецца славутая Белавежская пушча.

На высокіх берагах паўнаводнага Сожа ўзвышаюцца камяніцы, заводы і фабрыкі Гомеля. Пасля Мінска Гомель самы буйны горад рэспублікі.

На ўзбярэжжы Дняпра раскінуўся горад Магілёў.