Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Белавежская пушча

(100 слоў)

Векавы бор абступае дарогу. Стройныя высокія сосны цягнуцца ў неба. Паміж імі стаяць зялёныя разлапістыя яліны. Імшыстыя прагаліны ўнізе чаргуюцца з непраходнымі зараснікамі ельніку і ягаднікамі. Густы смалісты пах хвоі поўніць паветра. Цішыня. Толькі парыў ветру хвалямі шугане высока ў вяршынях дрэў. Потым дарога выбягае на залітую сонцам лясную палянку. За ёй пачынаецца чарналессе. Тут граб, ясень, ліпа, клён, вольха спляліся кронай у суцэльны шацёр. Змрок пануе на зямлі і ў пагодны дзень. Крыху далей шырока раскідвае ўчэпістае вецце стары магутны дуб. Колькі яму год? Што бачыў ён на сваім вяку? Колькі навальніц вытрымаў?

Пушча зачароўвае сваёй веліччу і разнастайнасцю.