Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Як грыбы шапкі куплялі

(99 слоў)

Паводле Р. Бензярука

Кажуць, у старыя часы вырашылі грыбы сабе шапкі купіць. Без іх у дождж, і ў гарачыню нядобра. Прыбеглі гуртам да гандляра. А ў таго шапак ды капялюшыкаў не злічыць!

Баравік адразу выбраў для сябе цёмна-карычневую шапку. Прымерыў каля люстэрка, разлічыўшыся за пакупку.

Падасінавік таксама нядоўга выбіраў шапку. Узяў чырвоную і палез у кішэню за грашыма. Мухамор доўга перакладаў шапкі. Нарэшце выбраў чырвоную з белымі крапінкамі. А тут да гандляра падбеглі чатыры сыраежкі. Гандляр падаў ім шапачкі, якія прасілі. Сяброўкі сталі выхваляцца адна перад адною.

Але галоўнае не тое, у якой шапцы ты будзеш, а якая карысць ад цябе людзям.