Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Ліпка

(105 слоў)

Паводле А. Пальчэўскага

Іх прывезлі з далёкага лесу. Сваё ўбранне дрэўцы пакінулі там, дзе нарадзіліся. Цяпер яны без лісця ляжалі перад нашым домам.

Вечарам людзі прыйшлі з работы і адзін перад адным пачалі выбіраць лепшыя: большыя, раўнейшыя, купчастыя. Кожнаму хацелася пасадзіць перад сваім акном прыгажэйшае дрэўца.

Засталася адна танклявая ліпка з трошкі выгнутым ствалом. Ніхто не хацеў яе браць. Вярнуўся Віця са школы, убачыў пакінутую ліпку, падняў, пакруціў у руках, уздыхнуў. Ён выкапаў ямку далей ад дома, дзе ўвесь дзень не бывае ценю. Пасадзіў дрэўца ўвагнутым бокам да сонца, каб лепей заплывала крывізна.

І ўвесну ліпка першая зазелянела і першая напомніла людзям аб прыгожай пары года — вясне.