Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Казкі

(111 слоў)

Паводле У. Бутрамеева

Міколку хутка споўніцца дзесяць год. Гэта вельмі дапытлівы хлопчык. Ён старанна рыхтуе ўрокі, займаецца ў гуртку, у нядзелю ходзіць у кіно, а тэлевізар глядзіць кожны вечар. Міколка шмат чаго ведае і пра космас, і пра Афрыку, цікавіцца тэхнікай і спортам. Але больш за ўсё на свеце любіць Міколка казкі. Яшчэ калі хлопчык быў зусім малы, ён жыў у вёсцы, у бабулі. І яна кожны вечар расказвала яму казку. Як толькі Міколка навучыўся чытаць, ён адразу пачаў браць у бібліятэцы казкі. І шмат ужо іх прачытаў. Але ўсё роўна яму хацелася пачуць новую, і абавязкова каб хто-небудзь расказаў, як некалі бабуля. І абавязкова такую, якую ён не зможа сам знайсці ў кнізе.