Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Чужы след

(109 слоў)

Паводле Ю. Багушэвіча

Як цудоўна лавіць карасёў раніцай! Дзіма прыйшоў на раку на золку. Ён разматаў вудачку і закінуў яе.

З кожнай новай здабычай Дзіма ўсё далей адыходзіў ад вірка.

Сонца ўзнялося высока. У кашолцы білася з дзясятак карасёў. Ён пераклаў іх мокрай травой і змяніў насадку. Хлопчык зірнуў на прыбярэжны луг. Роснай травой ад берага ішоў нечы след. Дзіма ведаў, што недалёка праходзіць граніца.

Хлопчык палажыў вудачку і кашолку з рыбай і пабег уздоўж берага. Дзіма ўважліва прыглядаўся да кожнага кусціка і кожнага дрэўца.

Каля сяла ён пачуў знаёмы голас. Гэта старшына Дубінін размаўляў з салдатамі. Дзіма расказаў ім пра чужы след.

Не прайшло і гадзіны, як парушальнік граніцы быў затрыманы.