Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Народная артыстка

(124 словы)

Паводле Г. Тарасавай

Марыю Захарэвіч добра ведаюць у нашай рэспубліцы. Яна вядомая артыстка Нацьіянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Яе любяць і паважаюць гледачы.

А пачалося ўсё з невялікай вёсачкі Навасёлкі, што раскінулася ля возера Нарач. Тут яна нарадзілася, вырасла. Тут упершыню далучылася да чароўнага свету мастацтва.

Марыя Захарэвіч часта ўспамінае маленства. Вечарамі ў калгасным клубе збіраліся на спеўкі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці. Былі тут і танцоры, і музыканты, і спевакі. Яны сыходзіліся сюды з усёй вёскі. Дружна і зладжана спявалі навасёлкаўцы. Маша таксама прыходзіла ў клуб. Яна не толькі спявала, але і чытала вершы.

Разам з удзельнікамі мастацкай самадзейнасці Маша выязджала ў суседнія вёскі. Усюды добра ведалі навасёлкаўскіх артыстаў і сустракалі іх як дарагіх гасцей.

Многа год прайшло з таго часу. Цяпер Марыя Георгіеўна Захарэвіч вядомая артыстка.