Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Дзе начуе сонца

(132 словы)

Паводле У. Юрэвіча

Таццянка ўвесь час сябруе з дзедам. Мама і тата вельмі занятыя, з работы позна прыходзяць. Бабуля дома тупае. А дзядуля, калі забірае ўнучку з сада, возьме яе за руку ды — у парк гуляць.

Парк — праз вуліцу. Адну Таню не пускаюць і цяпер, калі ёй ужо шэсць мінула. Ведама, увесь час машыны снуюць і снуюць. Трэба выбраць момант, каб перайсці вуліцу. А гэта ўмее толькі дзядуля.

У парку дзед з Таццянкай выхадзіў усе куточкі. Яны пераседзелі на кожнай лавачцы, перастаялі пад кожным дрэвам.

Надвячоркам ідуць заўсёды на горку. Там кожны раз дзядуля прысаджваецца на лавачцы ля каруселяў. І яны глядзяць. Бачаць заўсёды адно і тое ж. Калі садзіліся, сонца вісела над тымі дамамі, што за паркам. А пасядзелі трошачкі, і яно ўжо да будынка опернага тэатра дакацілася. Вось-вось схаваецца ў ім.