Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Юныя разведчыкі

(131 слова)

У партызанскі атрад Бумажкова прыйшлі два хлопчыкі, Віця і Жэня.

Аднойчы Бумажкоў загадаў хлопцам прайсці ў вёску, дзе былі немцы. Трэба было разведаць аб узбраенні ворага.

Жэня і Віця прыйшлі ў вёску. У руках іх былі пугі і пустыя торбачкі. Яны нібыта прыгналі з поля кароў і яшчэ не паспелі зайсці ў свае хаты.

У вёсцы было шмат немцаў, матацыклаў і машын.

Хлопцы пачалі прыкідвацца, што ім вельмі цікава паглядзець на машыну. Яны падышлі да машыны і пасварыліся за яблык. Гэта было вельмі падобна на сапраўдную сварку. Немцы не вельмі да хлопцаў прыглядаліся.

А Жэня і Віця пералічылі ўсе машыны, матацыклы і гарматы.

Вечарам яны вярнуліся назад да Бумажкова і расказалі яму аб усім.

Хутка партызанскі атрад накіраваўся ў вёску. Разгром нямецкай часці быў поўны. Жэня і Віця былі ўзнагароджаны медалямі.