Ноч
(42 словы)
Я. Васілёнак
Надышла ноч — цёплая, зорная. Вецер супакоіўся. На дварэ стала ціха-ціха. Паветра было насычана нейкімі дзіўнымі пахамі. Дзяўчына зусім забылася на тое, што ўжо вельмі позна і даўно час класціся спаць. Перад ёю быў зусім новы свет. Сэрца прагна цягнулася пазнаць яго.