Замаразкі
(43 словы)
Паводле М. Лынькова
Надышлі замаразкі. Яны ўсё мацнелі і мацнелі, ужо раніцамі зямля адзывалася пад нагамі лёгкім звонам. Кожны крок быў чуваць за колькі кіламетраў па ўсім наваколлі. Сыпануў снег, і па ўсім было відаць, што намерыўся легчы ён ужо зусім сур’ёзна, аж да самай вясны.