Журавель
(47 слоў)
Летам Міхась злавіў у кустах жураўля. У яго была паламаная нага. Міхась прынёс жураўля дамоў і перавязаў яму нагу. Хутка нага зажыла. Журавель стаў хадзіць. Ён прывык да Міхася.
Наступіла восень. У небе закрычалі жураўлі. Яны адляталі ў вырай. Журавель убачыў сваіх сяброў і паляцеў даганяць іх.