Зіма не здаецца
(41 слова)
Я. Галубовіч
Стаіць пачатак сакавіка. З-за калматай хмары на хвіліну-другую выгляне сонца і зноў схаваецца. Дзьме сіберны паўночны вецер. Ён, нібы злы ўраган, вострымі іголкамі апякае твар. У паветры густа кружацца матылькі-сняжынкі. Зіма пакуль што не здаецца, яна ўсё яшчэ дужаецца з вясною.