Наша вёска
(43 словы)
Паводле П. Кавалёва
Прыгожая сёння калгасная вёска. Над новымі хатамі нахілілі сваё раскошнае голле высокія ліпы. Заўзята цягнуцца да сонца шыракалістыя клёны. Звесілі свае ярка-чырвоныя гронкі рабіны. У садах растуць маладыя яблыні. Яны вабяць сваімі жоўта-васковымі антонаўкамі. За вёскай пачынаюцца заліўныя лугі. А далей чарнеецца лес.