Беражлівасць
(50 слоў)
Ішла ўборка збожжавых. Тысячы дзяцей выходзілі на дапамогу дарослым. Каласок за каласком — і тоны хлеба ў дзяржаўных засеках. Кожны каласок, кожны кавалачак хлеба трэба берагчы.
Многа працы затрачана для таго, каб хлеб трапіў на стол. Трактарысты, паляводы сеялі, даглядалі пасевы, камбайнеры ўбіралі ўраджай.
Хлеб — усенародная праца, усенароднае багацце.