Ластаўкі
(48 слоў)
Пад акном дома было гняздо ластаўкі. З гнязда выглядалі маленькія птушаняты.
Раптам адно птушаня выпала з гнязда. Ластаўкі ляталі над птушанём, але дапамагчы не маглі.
Гэта ўбачыў Пеця. Ён асцярожна падняў птушаня і паклаў яго ў гняздо.
Ластаўкі весела зашчабяталі. Яны падляцелі да гнязда і пачалі карміць птушанят.