Першы снег
(48 слоў)
Паводле В. Хомчанкі
Зямля доўга ляжала голая, скамянелая ад марозу. А потым адной ноччу пайшоў снег і ўкрыў усё белай цёплай коўдрай.
Ромка дастаў з гарышча лыжы і памчаўся ў поле. Раздолле для хлопца!
Ромкаў бацька таксама радуецца. Маладыя яблынькі ў калгасным садзе цяпер не замерзнуць. Карэнне іх добра ўкрыта снегам.