Дапамога
(48 слоў)
Паводле А. Кавалёва
Школьнікі пагранічнай зоны дзяжурылі на паўстанку. На пероне Жэня заўважыў незнаёмых. Мужчына і жанчына з кошыкам павольна ішлі ў бок лесу. Пра гэта хлопчык і паведаміў пагранічнікам. Адразу ж быў высланы нарад. Салдаты затрымалі падазроных. На заставе высветлілася, што ў кошыку былі каштоўнасці, падробленыя дакументы і нават зброя.