Кармушка
(49 слоў)
Надышла халодная зіма. Выпаў снег. Усё пабялела.
З вясёлым гоманам выбеглі дзеці са школы ў сад. Там на дрэве яны ўмацавалі кармушку для птушак. Потым насыпалі хлебных крошак і зярнят.
Першымі прыляцелі да кармушкі вераб’і. З радасным чырыканнем пачалі яны дзяўбці корм. З’явіліся і палахлівыя сінічкі. Прыляцелі і снегіры.