Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Над морам

(48 слоў)

Паводле Р. Бензярука

Увосень стары журавель вёў клін на поўдзень, далей ад лютых маразоў, ад сцюжы. Навальніца сустрэла птушак ноччу. Раз-пораз бліскалі маланкі, не сціхаючы ракатаў гром. Хмара апусцілася так нізка, а хвалі ўзнімаліся так высока, што здавалася, яны згаварыліся праверыць, ці моцныя крылы ў птушак. Дождж ліў як з вядра.