Нашы сябры
(49 слоў)
Міця зрабіў дзве кармушкі для птушак. У кармушкі насыпаў хлебных крошак і крупы. У першы дзень да кармушкі прыляцела пяць сінічак. Спачатку яны баяліся дзяўбці зярняткі. Пасля асмялелі. На другі дзень прыляцела цэлая чарада птушак. І летам яны не забудуць дарогу ў наш сад. Будуць прылятаць і знішчаць вусеняў.