Свойскія птушкі
(51 слова)
Курыца, качка, гусь — свойскія птушкі. Свойскія птушкі прыносяць чалавеку вялікую карысць. Яны даюць смачнае мяса, яйкі, пер’е, пух. Курыца — птушка сухапутная. Яна ніколі не лезе ў ваду. Чаму так? Яна не ўмее плаваць. Затое паглядзіце на качку ці на гусь. На нагах гэтых птушак ёсць перапонкі. Гэтыя птушкі вадаплаўныя.