Ля ракі
(49 слоў)
Антось вельмі любіў пасядзець з вудамі за школьным садам. Тут рака падступае да самых дубоў і ліп. У рацэ добра браліся акуні. Вясной у кустах заліваліся дразды і салаўі.
Аднаго разу Антось пачуў новы спеў. Гэта спявала маленькая жоўценькая птушачка. Першы раз убачыў Антось такую птушачку. Гэта была івалга.