Прыгода
(54 словы)
Прыехала я летам да бабулі ў госці. А ў яе якраз гуска гусянят вывела. Бабуля паклала іх на печ. А на печы кошка грэлася. Убачыла яна іх і пачала вылізваць. Мурка думала, што гэта кацяняты. Гусяняты хутка прывыклі да кошкі. А кошка да іх. Колькі у яе было радасці, калі гусяняты вярталіся з ракі!