Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Падземны скарб

(65 слоў)

Г. Цулукідзе

Спрадвеку сярод сялян Палесся жыла легенда, што недзе на Старобіншчыне ляжыць пад гарой зачараваны скарб. Хто ж яго захаваў там? Гаварылі рознае. Адны казалі, што захавалі шведы, калі ўцякалі ад рускага войска. Другія паўтаралі казку пра злога чараўніка. Гэта ён забраў у людзей усё дабро і захаваў яго ў сваім падземным царстве.

Скарб сапраўды быў у зямлі. І адамкнулі тое сховішча з багатым скарбам геолагі.