Палессе
(70 слоў)
Пад высокім сінім небам зелянеюць палі. Шуміць пад ветрам, хвалямі пераліваецца збажына. Ва ўрачыстай цішыні песцяцца нагрэтыя сонцам бары. У дубровах не зварухнуцца магутныя дубы-асілкі. Цвіце на ўзлесках пахучы чабор. У казачнай блакітнай смузе выступаюць абрысы вёсак. Адлюстроўваецца ўся гэтая прыгажосць у празрыстых водах Прыпяці, Гарыні, Мухаўца, Стыры, Арэсы, Ясельды, Случы, Убарці, Пцічы, Лані і Славечны.
Гэта Палессе — дзівосны наш край. Чароўны, як сівая легенда, светлы, як сённяшні дзень.