Дабро
(76 слоў)
Паўлік і Юра спяшаліся на каток. Па вуліцы ішла сівенькая бабулька. Яна несла вядро з вадой. Было слізка. Бабулька ступала асцярожна. Кожную хвіліну яна спынялася, ставіла вядро і цяжка дыхала.
Хлопчыкі пераглянуліся. Яны падбеглі да бабулі і прапанавалі сваю дапамогу. Старая паглядзела на хлопчыкаў. Удзячная ўсмешка асвятліла яе зморшчаны твар.
Паўлік узяў вядро з вадой. Юра асцярожна вёў бабулю пад руку. Яны падышлі да дому, дзе жыла бабуля.
Цяпер хлопчыкі кожны дзень дапамагаюць бабулі па гаспадарцы.