Цудоўная кладоўка
(76 слоў)
Паводле М. Ільіна і Е. Сегал
Ёсць на свеце цудоўная кладоўка. Пакладзеш у яе вясной мяшок бульбы, восенню замест аднаго мяшка ў кладоўцы дваццаць з’явіцца. Вядро бульбы ў кладоўцы ператвараецца ў дваццаць вёдзер. Жменька насення робіцца вялікай кучай радыскі, морквы, рэпы, рэдзькі. Трапіць зярнятка ў цудоўную кладоўку, паляжыць і ператворыцца ў дрэва.
Казка гэта ці не казка? Гэта не казка. Цудоўная кладоўка ёсць на самай справе. Называецца яна зямля. Вясной кладоўку адмыкаюць, кладуць у яе зерне. Потым кладоўку замыкаюць, засыпаюць зерне зямлёй.