Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Кола

(83 словы)

М. Герчык

Можна смела сказаць, што наш далёкі невядомы продак, які прыдумаў кола, быў чалавекам геніяльным. У гісторыі развіцця цывілізацыі гэта вынаходства адыграла не меншую ролю, чым адкрыццё атамнай энергіі.

Тысячы гадоў грукалі колы па дарогах свету. Спачатку яны былі драўляныя. Потым колы пачалі абцягваць палосамі жалеза, каб яны былі мацнейшымі. Нарэшце сталі рабіць жалезныя колы.

Нельга адмовіць у геніяльнасці і чалавеку, які дадумаўся нацягнуць на жалезнае кола гумавую трубку, у якую напампоўвалася паветра. Так з’явілася шына — абутак для аўтамашын, трактароў, самалётаў, матацыклаў, веласіпедаў…