Ранак
(77 слоў)
В. Праскураў
Пагодлівы чэрвеньскі ранак абяцаў сонечны дзень. Уся вёска высыпала на вуліцу, у лес, да Лані. У паслухмяных руках умельца-чарадзея Васіля Гайдукевіча мілагучна спявала дудка-берасцянка. Дзяўчаты падхапілі знаёмы матыў, і звонкая песня паляцела над ціхай Ланню, над кашлатымі барамі, над сонечнымі пералескамі. І раптам — абарвалася…
Недзе далёка-далёка, пад Клецкам, а мо і яшчэ далей, пад Нясвіжам, глуха ахнула зямля. На нейкі час нібыта знямела наваколле. У настоенае на баравым разнатраўі паветра паліўся едкі пах гару пах вайны.