Маленькая падпольшчыца
(83 словы)
Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Тамары Осіпавай споўнілася дзесяць гадоў. Дзяўчынка бачыла, як гарэў родны Мінск. Чорная хмара вісела над горадам днём. Ноччу яна ператваралася ў барвовае зарыва.
Прайшоў месяц вайны. У дом Тамарынай маці сталі прыходзіць былыя студэнты. Тады маці адсылала Тамару на вуліцу. Дзяўчынка сачыла за домам.
Аднойчы маці паклікала яе з вуліцы. А праз некалькі мінут худзенькая рухавая дзяўчынка крочыла з падпольшчыкам Стомавым. Яны неслі радыёпрыёмнік праз увесь горад. З таго часу ў Тамары прыбавілася работы. Яна разносіла лістоўкі па адрасах.