Люты
(83 словы)
Люты лічыцца апошнім месяцам зімы. Лютуюць халодныя вятры, завеі, мяцеліцы. Гэта месяц снежных заносаў. Усё цяжэй лясным жыхарам знаходзіць сабе корм.
Асабліва церпяць ад холаду і бяскорміцы казулі. Летам лёгкія казулі могуць добра бегаць і высока скакаць. Зімой тонкія і высокія ногі казулі правальваюцца ў глыбокі снег. Ногі хутка стынуць ад марозу.
Ласі, алені і казулі трымаюцца зімой статкам. Ад суровых і рэзкіх вятроў яны хаваюцца ў лясным гушчары.
Людзі дапамагаюць лясным жыхарам перажыць суровую сцюжу і бяскорміцу. Яны рыхтуюць для іх кармушкі.