Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Раманаўскае возера

(83 словы)

Паводле А. Шашкова

Я ведаў Раманаўскае возера. Яно заўсёды было спакойнае. Надзейна адгарадзілі яго ад рэзкіх вятроў векавыя яліны і сосны. Прывабліваў мяне ледзь улоўны крыштальны звон празрыстых хваль. Вабіў да сябе амаль трывожны шэпт прыбярэжнага чароту. Мяне ўсё мацней цягнула да гэтага возера, да яго прасторных сініх плёсаў. І я прыязджаў сюды звычайна ранняй восенню. У гэту пару возера асабліва прыгожае. Вада ў ім яшчэ больш празрыстая. Кожны каменьчык, кожная сцяблінка чароту відаць на карычневым дне.

Берагі возера ў гэты час набываюць дзіўную, непаўторную прыгажосць.