Студзень
(89 слоў)
Трашчыць мароз. Рэкі і азёры скаваны лёдам. Усё засыпана снегам. Згінаюцца пад цяжарам снегу стройныя бярозы. Ціха і маўкліва ў заснежаным лесе.
Толькі стук дзятла парушае цішыню марознага дня. З вяршыні на вяршыню старых ялін пералятаюць белабокія сарокі. Гэта прымета таго, што мароз будзе трымацца.
Нялёгка пракарміцца ў гэты суровы час жыхарам лесу. У самым гушчары пад дубам раскапаны снег. Тут шукалі жалудоў дзікія свінні. У пошуках корму дзікі ходзяць па лесе чарадой, пракопваючы ў снезе цэлыя траншэі. Наперадзе ідуць старыя і самыя дужыя дзікі. За імі спяшаецца маладняк.