Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Няпоўны збанок

(93 словы)

Аднойчы Віця, Ваня і Андрэйка пайшлі ў суніцы. Андрэйка быў самы меншы і не ўмеў так хутка збіраць ягады. Ён вяртаўся дадому з няпоўным збанком. Віця і Ваня смяяліся з Андрэйкі.

Андрэйка нічога не адказваў на жарты і маўчаў. На другі дзень сябры зноў пайшлі ў лес. Хлопчыкі зноў набралі раней за Андрэйку. Потым яны лазілі на дрэва. Андрэйка назбіраў свой збанок. Дадому вярталіся праз суседнюю вёску. На прызбе дома сядзела хворая дзяўчынка. Андрэйка адсыпаў дзяўчынцы ягад. І зноў дадому ён нёс няпоўны збанок. Але на гэты раз сябры не смяяліся з яго.