Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Андрэй Васільевіч Радкевіч

(98 слоў)

Паводле А. Шашкова

З Андрэем Васільевічам Радкевічам я пазнаёміўся ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Душнай ліпеньскай ноччу 1941 (тысяча дзевяцьсот сорак першага) года я з рэшткамі свайго аддзялення начаваў у яго хаце. А на золку стары пераправіў нас у Камянецкі лес.

Менш як праз два гады мне зноў давялося сустрэцца з Радкевічам.

З групай разведчыкаў я высадзіўся на лёд Раманаўскага возера і начаваў у хаце рыбака.

У тыя грозныя дні гэты непрыкметны чалавек дапамагаў партызанам і рэгулярнай арміі. Нашы лётчыкі называлі Радкевіча камендантам ледзянога аэрадрома. Па яго сігналах зімовымі начамі апускаліся на лёд самалёты. Самалёты дастаўлялі партызанам зброю і прадукты.