Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Вясновыя сустрэчы

(107 слоў)

Паводле В. Вольскага

Вясна — гэта пара вясёлых сустрэч. На радзіму вяртаюцца з далёкіх краін пералётныя птушкі. У кожнай птушкі свой месяц і дзень прылёту.

Усюды яшчэ ляжыць снег, але з’яўляюцца першыя праталіны. У гэты час прылятаюць гракі.

На рэчцы крыгаход. Весела забруілі ручайкі. У небе чуваць шум птушыных крылаў. Гэта вяртаюцца дамоў белыя лебедзі, шэрыя гусі, дзікія качкі.

Зазелянела маладая траўка. На дрэвах звісаюць каташкі. У гэтую пару пачынае кукаваць зязюля.

Трапечуць на дрэвах зялёныя лісточкі. Па ўсім лесе разносіцца прыемны пах чаромхі. Загучалі чароўныя песні салаўя. Адцвіў бэз у садзе. На палях красуе збажына. Прыляцелі івалгі, перапёлкі, аўсянкі. Гэта апошнія птушкі. Больш сустракаць некага. Цяпер усе птушкі дома.