Папярэдняя старонка
Наступная старонка

Белае дзіва

(128 слоў)

Паводле С. Хорсун

Зіма нібы ўзлавалася Вецер гнаў нізкія воблакі, нудна падвываў у кронах дрэў. Цёмнае неба неба сцялася, яе ад болю. І неўзабаве пайшоў густы і спорны снег. Ён хутка абсыпаў зямлю, дрэвы, кусты.

Снег падаў усю ноч. А раніцай у казачным убранні ажыла лясная паляна. Ад захаплення вылупіў вочы заяц. Белае дзіва ў лесе! Глянуў на сваё белае футра і супакоіўся. Цяпер не заўважыць яго вораг ні ў густым зарасніку, ні ў чыстым полі.

Вылезла з нары рыжая ліса. Ад нечаканасці нават панюхала снег. Ён быў халодны і мышамі не пахнуў. Расчараваная ліса фыркнула, замахала сваім пушыстым хвастом і пабегла ускрай лесу мышкаваць.

Узрадаваная сініца звонка зацінькала. Было добра чуваць, як недзе на высокім дрэве выстукваў дзяцел. Ён быццам адбіваў усяму свету тэлеграмы, што зіма ў лесе, снег выпаў.